Паважаныя суайчыннікі! Дарагія сябры!
Ад імя Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе прыміце шчырыя віншаванні з радасным святам Вялікадня!
У гэтыя светлыя святочныя дні мы аб’ядноўваемся ў шчырай малітве за мір, згоду і дабрабыт. Сёння, у гэтыя няпростыя часы, усім нам патрэбны непахісная сіла духу, стойкасць перакананняў і міласэрнасць. Вялікдзень натхняе надзеяй, усяляе ўпэўненасць і заклікае да адказнасці кожнага з нас.
Няхай у вашых сэрцах ніколі не згасае агонь веры, надзеі і кахання!
Ад усёй душы жадаю ўсім здароўя, шчасця і ўсяго самага найлепшага!
З павагай, Генеральны консул І. В. Лапуць