Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Даўгаўпілскае беларускае таварыства “Уздым” адзначана Падзячным пісьмом Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Румака Аляксандра Аляксеевіча.

Грамата прысвоеная за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі, культуры, мовы і нацыянальных традыцый.

А. Румак уручыў узнагароду Жанне Раманоўскай у апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў на сустрэчы з беларусамі замежжа – удзельнікамі творчай стажыроўкі, арганізаванай Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Ж. Раманоўская: “Узнагарода ад структуры Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца высокім прызнаннем і годнай адзнакай вялікай валанцёрскай дзейнасці таварыства “Уздым” і шчырым захаваннем сваёй этнічнай ідэнтычнасці членамі нашай грамадскай арганізацыі”.

Сардэчнае віншаванне, сябры!

Праўленне таварыства “Уздым”