Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У нядзелю, 9 студзеня 2022 года, для выхаванцаў беларускай нядзельнай школы “Вясёлка” прайшло абрадавае свята “Каляды”, арганізаванае Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) і культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым” пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.

У светлы час Калядных святаў ужо стала традыцыяй знаёміць дзяцей са старажытнымі элементамі і звычаямі святкавання Каляд у беларусаў і віншаваць іх з Новым годам і Калядамі.

Фармат святочных мерапрыемстваў пастаянна мяняецца. На гэты раз незвычайная вясёлая кампанія “калядоўшчыкаў” з тэатральнай студыі “Паўлінка” нямала здзівіла пешаходаў на вуліцы Рыгас: каля па-навагодняму ўпрыгожанай аркі ігрывая і гарэзлівая “Каза” у аўтэнтычным беларускім касцюме абсыпала гледачоў зярняткамі, з жартамі і прымаўкамі жадала ўсім здароўя, дабрабыту і згоды.

Беларускія Дзед Мароз і Снягурачка пад калядную музыку раздавалі дзецям салодкія падарункі. Яркія каробкі з беларускімі цукеркамі прыгатавала Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.

Дзетвара не заставалася ў даўгу – натхнёна расказвала навагоднія вершыкі, танцавала і нават спявала пад гітару. Бо, акрамя вялікіх падарункаў, можна было яшчэ ў якасці бонуса зарабіць пачастункі ад шчодрага Дзеда Мароза.

Педагогі школы “Вясёлка” павіншавалі сваіх выхаванцаў самымі добрымі пажаданнямі. На памяць аб Калядах-2022 застанецца агульны фотаздымак.

Дарэчы, перад Новым годам, у сонечны марозны дзень, калядоўшчыкі калядавалі ў Генеральным консульстве РБ у Даўгаўпілсе.

Традыцыі святкавання беларускіх Каляд беражліва захоўваюцца і пакідаюць у душы самыя добрыя, светлыя і радасныя эмоцыі.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

метадыст Марыя Памецька