Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

“Асенні хмель” – так называецца новая кніга даўгаўпілскага аўтара Настассі Сазанковай, у якую ўвайшлі вершы апошніх гадоў. Зборнік выдадзены малым тыражом, але абавязковыя экзэмпляры перададзены ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі і Латвійскую Нацыянальную бібліятэку.

Вершы ў зборніку як споведзь, у іх зварот да Бога, боль страт, туга па роднай зямлі, апяванне латгальскай прыроды, прысвячэнні блізкім людзям, сустрэтым на багатым жыццёвым шляху.

Кнігу “Асенні хмель” Настасся Сазанкова прысвяціла сваім бацькам, якіх пазбавілася ў дзяцінстве, якое выпала на Другую сусветную вайну.

Зборнік праілюстраваны акварэлямі аўтара, у асноўным гэта кветкі і пейзажы.

Тыраж кнігі “Асенні хмель” невялікі, паколькі выдадзены на ўласныя зберажэнні аўтара. Настасся Сазанкова ўдзячная ўсім, дзякуючы каму выданне ўбачыла свет: рэдактару Валянціне Мамошынай, карэктару Яўгеніі Гуляевай, дызайнеру Ірыне Цыбе, тэхнічным рэдактарам Марыі Памецька і Жанне Раманоўскай.

У перспектыве запланавана прэзентацыя новай кнігі Н. Сазанковай, па традыцыі ў Цэнтры беларускай культуры г. Даўгаўпілса.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Жанна Раманоўская