Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Паважаныя суседзі,

Сардэчна віншую ўcix жыхароў Латвіі з нацыянальным святам – 103-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

У гэты дзень у 1918 годзе ваша краіна набыла статус самастойнай дзяржавы. Праз 100 з лішнім гадоў, нягледзячы на складаныя гістарычныя i палітычныя ўмовы, латвійскі народ захаваў сваю самабытнасць i нацэленасць на ўласны шлях развіцця.

Зараз Латвія, як i ўвecь свет, перажывае складаны час ва ўмовах пандэміі. Беларусь з павагай ставіцца да незалежнасці i дзяржаўнага суверэнітэту ўcix краін, шануе ix нацыянальныя сімвалы i імкненне жыць у міры i згодзе.

Упэўнены, што дaўняя дружба, добрасуседскія адносіны i развіццё шматвекавога дыялогу паміж нашымі народамі застануцца нязменнай высновай для паглыблення ўсебаковага плённага супрацоўніцтва.

У гэты асаблівы дзень жадаю ўсім латышам міру, узаемаразумення i дабрабыту. Карыстаюся гэтай магчымасцю, каб накіраваць словы шчырай падтрымкі у адрас нашых латвійскіх суседзяў, якія штодня стойка пераадольваюць yce цяжкасці, працуюць дзеля сваёй будучыні.

 

Аляксандр Лукашэнка

Народу Латвійскай Рэспублікі