Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

24 верасня 2021 года адбыўся гала-канцэрт ХІ Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, які завяршыў фестывальны тыдзень разнапланавых мерапрыемстваў. На імпрэзе Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” было адзначана ўзнагародамі.

Генеральны консул Генконсульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілля Лапуць на фестывалі “Беларускі кірмаш” уручыў падзяку таварыству “Уздым” – “За шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні спадчыны Беларусі, актыўную жыццёвую пазіцыю і папулярызацыю беларускай культуры і нацыянальных традыцый у Латвіі”.

У сваю чаргу, арганізатар фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” – Цэнтр беларускай культуры, уручыў таварыству “Уздым” дыплом і фестывальныя сувеніры за актыўны ўдзел у выставе “Восеньскія дары”.

Інфармацыя падрыхтавана:

Жанна Раманоўская,

старшыня Праўлення таварыства “Уздым”