Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

ХI Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” сёлета прадоўжыўся цэлы тыдзень – з 20 па 24 верасня 2021 года. Адным з яго мерапрыемстваў у пятніцу, 24 верасня, у фае Дома Адзінства перад пачаткам гала- канцэрта была выстава, на якой гаспадыні беларускага таварыства “Уздым” прадстаўлялі плён сваёй працы – гародніну, садавіну, хатнія нарыхтоўкі і г.д.

Мерапрыемства праводзілася па “зялёным” сцэнарыі, з захаваннем усіх санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

У восеньскі сезон рэцэпты хатніх нарыхтовак і кансервавання закусак становяцца як ніколі актуальнымі. У кожнай гаспадыні ёсць свае сакрэты, і яны прадставілі на выставе мноства смачных, нескладаных і паспрабаваных страў, а таксама плады новага ўраджаю: гарбузы, кабачкі, перац, часнок, гарбата ўласнага збору, саленні, варэнні, кансервацыі і г.д. Побач размяшчаліся вязаныя вырабы майстрых.

Прыязная атмасфера стварала святочны настрой. Гаспадыні выставачнага стэнда Лілія Воранава і Таццяна Дзянісава гасцінна і ветліва сустракалі гасцей. Дзелавітыя гутаркі па вырабе хатніх кансерваў праходзілі душэўна і весела. Гаспадынькі беларускага таварыства “Уздым” дзяліліся сакрэтамі хатніх нарыхтовак.

Стол упрыгожвалі рознакаляровыя плады, апетытныя слоічкі з гароднінай, грыбнымі і ягаднымі стравамі, якія прынеслі Марына Медунецкая, Галіна Сантоцкая, Лілія Воранава, Іна Шаўчук, Алена Кавалькова, Валянціна Анікіна, Таццяна Дзянісава, Надзея Свірковіч, Інэса Казлоўская, Дыяна Германовіч, Алена Кіча і многія іншыя.

Выдатная ідэя – зрабіць такую выставу, была рэалізавана шмат гадоў таму і атрымала вялікую падтрымку гледачоў фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, які штогод арганізуе Цэнтр беларускай культуры ў супрацоўніцтве з рознымі ўстановамі горада. З тых часоў экспазіцыя дароў сада, агарода і лесу стала фестывальнай традыцыяй і зонай адказнасці таварыства “Уздым”.

Многія гледачы гала-канцэрта змаглі паглядзець і пазнаёміцца з рэцэптамі беларускіх гаспадынь, бо мы тут жывем усё побач. Вялікая ўдзячнасць усім гаспадыням, якія шчодра падзяліліся сваёй унікальнай прадукцыяй і сакрэтамі яе нарыхтоўкі!

Інфармацыя падрыхтавана:

Лілія Воранава, член Праўлення таварыства “Уздым”