Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

8 жніўня 2021 года пасля хваробы памерла Валянціна Пятроўна Абушкевіч, шматгадовы член таварыства “Уздым”, лекар, майстрыхі, знаток паэзіі.

Валянціна Пятроўна Абушкевіч нарадзілася 15 студзеня 1935 года ў в. Амховая Магілёўскай вобласці Беларусі. Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут. Працавала тэрапеўтам у бальніцы г. Дуброўна. У 1973 годзе сям'я пераехала ў Даўгаўпілс, дзе В.П.Абушкевіч працавала лекарам у медыцынскіх установах. Калі выйшла на пенсію, стала актыўна прымаць удзел у дзейнасці нацыянальна-культурных таварыстваў. З’яўлялася членам беларускага таварыства “Уздым”, прадстаўляла свае вышыўкі і вязанне на выставы рукадзелля; чытала на памяць вершы любімых паэтаў на літаратурных вечарах.

Вечны спакой, светлая памяць ...

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Валянціны Пятроўны Абушкевіч.

Беларускае таварыства “Уздым”, Цэнтр беларускай культуры