Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Паважаныя сябры! Прыміце ад калектыву Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і ад мяне асабіста сардэчныя віншаванні са святам – 28-годдзем з дня заснавання беларускага таварыства “Уздым”!

 Сёння ў Вашым жыцці вельмі незвычайны дзень, асабліва таму, што ён сімвалічна супадае са Святам “Купалле”, якое з'яўляецца вельмі шанаваным святам у беларусаў і ў цяперашні час. Ад усёй душы жадаем, каб Ваша плённая дзейнасць таварыства і шчырая любоў да Беларусі па падтрымцы беларускай мовы, культуры, нацыянальных традыцый і надалей стваралі не менш значны ўклад у развіццё і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту беларусаў і Беларусі за мяжой.

У гэты святочны дзень з пачуццём глыбокай павагі і ўдзячнасці жадаем кіраўніцтву і ўсім членам таварыства моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту,

новых значных поспехаў у Вашай дзейнасці.

З павагай,

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілля Лапуць