Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Ад культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” мне таксама давялося пабываць у саставе дэлегацыі з 11 чалавек ад Латвіі на свяце «Купалле» у Александрыі, што знаходзіцца ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Там найбольш шырока ва ўсёй рэспубліцы святкуецца «Купалле».

Маштабныя гулянні разгортваюцца на беразе Дняпра і каля маста, які злучае Александрыю і Копысь, Магілёўскую і Віцебскую вобласці. На шматлікіх сцэнах праходзяць канцэрты, тэатралізаваныя прадстаўленні, конкурсы, розныя выставы. Фестываль у Александрыі мае статус міжнароднага і збірае дастаткова вялікую колькасць гасцей.

Александрыя на свята Купалля сабрала столькі сяброў, што няма падставы сумнявацца ў моцы і прыгажосці гэтай краіны. Я многа бывала на розных святах, але такой масавасці, каларыту і прыгажосці яшчэ не бачыла. Праграма фестывалю аб’ядноўвае ў сабе маштабную выставу народных дасягненняў, яркую канцэртную праграму і, вядома ж, старажытныя традыцыі, адлюстраваныя ў творчасці і настроі гасцей.

У наш час, час пастаяннай гонкі за матэрыяльнымі дабротамі, рашэннем  якіх-небудзь пытанняў, часта надуманых праблем, так важна часам сказаць сабе “хопіць!” і вярнуцца да сваіх вытокаў, прыехаць на зямлю, дзе зрабіў першыя крокі і проста праз успаміны з усмешкай пра той бестурботны час, нібы стать маладзей. Гледзячы на ўсю  гэтую прыгажосць, усведамляеш, наколькі багатая наша зямля талентамі. Дзіўныя людзі, якія не толькі захавалі тэхналогіі, але і перадаюць сваё майстэрства і веды новаму пакаленню.

Фестываль сапраўды варта наведаць, і калі на наступны год зазбіраецеся ў Александрыю, то абавязкова тут трэба быць да самай начы, дзе кульмінацыяй свята нязменна становіцца гала-канцэрт

Хачу выказаць словы падзякі Генеральнаму консульству рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе, якое арганізавала гэтую цудоўную паездку, і асабліва Генеральнаму консулу Іллі Віктаравічу Лапуцю, які вельмі за нас турбаваўся і дапамагаў.

Лілія Воранава, член Праўлення таварыства “Уздым”

Фота аўтара