Групе беларускіх актывістаў з некалькіх гарадоў Латвіі пашчасціла пабываць на свяце “Купалле” у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Гэта самае грандыёзнае народнае свята лета ў Беларусі! І, як вядома, гэта свята спалучана з чараўніцтвам. І адным з чароўных праяўленняў “Купалля” з'явілася наша падарожжа!
Так-так, у цяперашні час граніцы зачыненыя з-за сусветнай пандэміі віруснай інфекцыі, выехаць за мяжу справа не простая. Ініцыіраваў паездку Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілля Віктаравіч Лапуць. Дзякуючы яго высакароднай ініцыятыве, мы змаглі ўбачыць на свае вочы народны фестываль мастацтва і рамёстваў суседняй Сінявокай краіны!
За гады існавання, а пачатак “Купалле ў Александрыі” быў пакладзены ў 2010 годзе, фестываль набыў міжнароднае прызнанне і ў 2020 годзе прайшоў пад патранажам ЮНЕСКА.
Асноўнай аб'яднальнай ідэяй сёлетняга фестывалю-свята “Купалле” стаў ручнік, як сімвал адзінства народа Беларусі.
Спыніліся мы ў Магілёве і на сам фестываль у Александрыю, прадбачачы сучасныя выклікі ўсеагульнай аўтамабілізацыі, разважліва прыехалі на цягніку. Па дарозе з вакзала і да месца святкавання мы змаглі ацаніць грандыёзны маштаб свята і ягоных прыхільнікаў. Уздоўж Дняпра размешчаны сотні разнастайных відаў шатроў, намётаў і інфармацыйных стэндаў. Тысячы і тысячы гасцей шпацыравалі паміж радоў, знаёміліся з вельмі разнастайнай выставачнай прадукцыяй, частаваліся як традыцыйнымі беларускімі стравамі на аснове бульбы – дранікамі, калдунамі і клёцкамі, так і піцай ды лазанняй на аснове ўсё той жа бульбы.
На малой канцэртнай сцэне, у рэжыме “нон-стоп”, гучаў канцэрт. Гастям не даводзілася сумаваць. У палатцы “Белпошты” госці фестывалю маглі адправіць бясплатна тут жа вырабленыя паштоўкі па ўсёй Беларусі!
Святочны шум фестывальнага гарадка не сціхаў і тады, калі пачаўся канцэрт на галоўнай сцэне! Святочную праграму адкрыў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята дае нагоду сустрэцца з роднымі і сябрамі і памятаць звычаі і традыцыі мінулых пакаленняў.
Тэма самога канцэрта як бы вяртала нас у тыя часы, калі вельмі актуальнымі былі канцэрты па заяўках. На гіганцкай сцэне, абсталяванай вадкакрысталічнымі панэлямі, мы бачылі тых шчасліўчыкаў, якія змаглі выказаць свае пажаданні! Пасля яркай канцэртнай праграмы прагрымеў шыкоўны працяглы салют! А пасля раскацістых залпаў феерверка загучала дыскатэка з папулярных мелодый цяперашніх і мінулых гадоў!
Цягнікі хадзілі да Магілёва ўсю ноч і ад вакзала курсіраваў грамадскі транспарт.
Свята ў Александрыі пакінула самыя выдатныя і незабыўныя ўражанні.
Валерый Амбросаў, член Праўлення таварыства “Уздым”
Фота аўтара
https://uzdim.lv/be/home/news/155-valeryj-ambrosa-kupalskim-tsudam-my-trapili-aleksandryyu#sigProId98ca41c380