Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

2 ліпеня 2021 года ў вокнах Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў “Беларусі з любоўю!”, прымеркаваная да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Штогод беларусы Даўгаўпілса праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу сваёй этнічнай радзімы. 3 ліпеня Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень незалежнасці. У розныя гады гэта былі святочныя канцэрты, выставы, конкурсы дзіцячых малюнкаў, вечары ўспамінаў, флэшмоб. У гэты раз кавідныя абмежаванні не дазволілі правесці мерапрыемства з удзелам артыстаў і гледачоў. Затое адкрылі новы фармат – выставу дзіцячых малюнкаў у вокнах Беларускага дома.

“Беларусі з любоўю!” - так называецца экспазіцыя работ школьнікаў і выхаванцаў беларускай нядзельнай школы “Вясёлка” з фондаў ЦБК і Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”. Убачыць іх можа кожны прахожы па вуліцы Алеяс. І ўбачыць Беларусь менавіта вачамі дзіцяці: першародную прыроду, бабуліну хату; беларускіх бусла, зубра і васілёк; гістарычныя аб'екты, народныя касцюмы, дзяржаўныя сімвалы і нават знаёмую з дзяцінства згушчонку.

На адкрыцці выставы прысутнічаў Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілля Лапуць, які адзначыў аб'яднаўчую ролю культуры ў адносінах народаў і краін. Кіраўніца ЦБК і “Уздыма” Жанна Раманоўская ад імя беларусаў Даўгаўпілса павіншавала беларускіх дыпламатаў з Днём незалежнасці і пажадала міру, росквіту і дабрабыту Рэспубліцы Беларусь.

Выстава дзіцячых малюнкаў “Беларусі з любоўю!” працягнецца да 31 ліпеня 2021 года.

        

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК