Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Паважаныя сябры! Сёння ў нас з Вамі вялікае свята - беларускаму таварыству “Уздым” спаўняецца 28 гадоў! Ад імя Праўлення сардэчна віншую Вас з днём нараджэння “Уздыма”!

Мінулы год для ўсіх нас быў вельмі няпростым: каронавірусная пандэмія і абмежаванні, закрытая мяжа і смутак па Радзіме, востры палітычны крызіс паміж Латвіяй і Беларуссю, смерць блізкіх і знаёмых людзей... Гэтыя падзеі застануцца ў сэрцы і памяці, а жыццё працягваецца, дыктуючы новыя ўмовы, правілы, адносіны, фарматы. Але нам не прывыкаць да выпрабаванняў!

Жадаю ўсім вытрымаць іх і прайсці годна. Здароўя і дабрабыту Вам і Вашым сем'ям, а таварыству “Уздым” - адзінства, згоды, стабільнасці, энергіі стварэння. Наша арганізацыя сімвалічна зарэгістраваная ў самы чароўны дзень у годзе - на свята Купалля, таму жадаю кожнаму абавязкова знайсці сваю кветку шчасця!

З павагай,

старшыня беларускага таварыства “Уздым”

Жанна Раманоўская