Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

30 чэрвеня 2021 года ад хваробы раптоўна памерла Таццяна Фамінічна Бучэль, адна з заснавальнікаў і актывістаў беларускага руху ў Даўгаўпілсе, шматгадовы кіраўнік беларускага таварыства “Уздым”. 

Т. Бучэль нарадзілася 9 ліпеня 1955 года ў в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыла Мінскі інстытут замежных моў. Працавала настаўніцай нямецкай і англійскай моваў. Выкладала беларускую мову як факультатыўную ў Даўгаўпілскім універсітэце і 6-й сярэдняй школе. Шмат гадоў кіравала Калкунскай бібліятэкай.

Стаяла ля вытокаў стварэння беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”. Выбіралася яго старшынёй тры тэрміны запар. Кіравала беларускай нядзельнай школай. Рэдагавала беларускую старонку “Слова беларуса” і “Беларус Латгаліі” у мясцовых газетах. З'яўляецца аўтарам кнігі пра таварыства “Уздым”.

Пакінула жыццё адукаваны і інтэлектуальны чалавек, шчырая беларуска, сапраўдны патрыёт сваёй радзімы Беларусі.

 Светлая памяць...

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Таццяны Бучэль.

Беларускае таварыства “Уздым”,

Цэнтр беларускай культуры