У лістападзе 2018 г. у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава пабывалі дырэктар Цэнтра беларускай культуры, старшыня беларускага таварыства «Уздым» Жанна Раманоўская і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька.
Тут была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Даўгаўпілскім цэнтрам беларускай культуры і Віцебскім дзяржаўным універсітэтам, які падпісалі Жанна Раманоўская і рэктар універсітэта Аляксей Ягораў. Затым адбылася сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта, дзе Жанна Раманоўская прэзентавала работу ЦБК і «Уздыма», а Станіслаў Валодзька выступаў са сваімі вершамі. Яго вершы чыталі таксама самі студэнты. Цікавым было знаёмства з Літаратурным музеем гэтай ВНУ.
Разам з сувенірамі госці атрымалі ў падарунак зборнік навуковых артыкулаў, выдадзены ў гэтай навучальнай установе, пад назвай «Літаратурныя ўзаемасувязі Віцебшчыны і Латгаліі». Сярод шэрагу іншых навуковых работ тут надрукаваны артыкулы Вольгі Русілкі «Літаратурныя ўзаемасувязі Віцебска і Даўгаўпілса ў ХХ – ХХІ ст.» і «Творчасць латгальскага паэта Аляксея Салаўёва», Ванды Бароўка «Геапаэтыка ў творчасці пісьменнікаў Віцебшчыны і Латгаліі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.» і «Творчасць Віктара Вальтара і беларуская класіка пачатку ХХ ст.», Вольгі Лапацінскай «Пастаноўка п’ есы Яна Райніса “Ветрык, вей”:
параўнальны аспект», Ірыны Самотой «Беларус Латгаліі: творчы партрэт Станіслава Валодзькі», Фёдара Фёдарава «Латгальский мир и его духовная рецепция (Лосский – Добычин – Тынянов – Михоэлс», Аркадзя Немінушчага «Двинск в романе Л. Добычина «Город ЭН».
Аўтар: прэс-рэліз