У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню славянскай пісьменнасці і культуры, 28 мая у 18 гадзін, на пляцоўке Zoom, адбылася літаратурна-музыкальная сустрэча арганізаваная Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам "Уздым."
Гэта свята штогод адзначаецца ва ўсіх славянскіх краінах. Вытокі яго непарыўна звязаны са стваральнікамі славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіям.
Таму і мы кожны год праводзім творчыя сустрэчы у Дзень славянскай пісьменнасці, каб зазірнуць глыбока ў гісторыю пісьмовай мовы і даведацца, якія сімвалы ляжаць у аснове кірылічнага алфавіта. Толькі вось у гэтым годзе, у такі няпросты час, мы сустрэліся онлайн.
Намесніца старшыні таварыства "Уздым" Таццяна Дзянісава вітала і павіншавала членаў беларускага грамадства з святам.
А вядучая мерапрыемства Лілія Воранава распавяла аб святых праваслаўнай і каталіцкай царквы Кірыле і Мяфодзіі, пра традыцыі святкавання Дзён славянскай культуры і прачытала верш прысвечаны братам-місіянерам, стваральнікам славянскай азбукі. Алёна Радзівонавай прачытала верш народнага паэта Беларусі Максіма Танка "Родная мова". Член рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса Валянціна Пруднікава агучыла верш Даўгаўпілскага паэта Паўла Макаленкина "Паэт".
У рамках дней славянскай пісьменннасці і культуры мы рашылі прэзентаваць “Збор твораў том I”знакмітага нам паэта, члена саюза пісьменнікаў Беларусі, С. Валодзькі, які нас пазнаёміў са сваёй кнігай, рассказаў пра яе стварэнне і прачытаў свае вершы.
На сустрэчы прагучалі песні на словы С. Валодзькі (аўтары музыкі - Альберт Белусь, Яўгена Дынко, Леанід Лаўрыновіч і Станіслаў Клімаў) у выкананні Ніны Прусаковой - "Матчына мова", Яніны Юзэфовіч - "Мірта", Рэгіны Родиковой - "Наш масток", Яўгена Пашкевіча і Лідзіі Знотыни - "Касцёр на дваіх", "Пад небам Радзімы", "Ваша Вялікасць Песня". Імі былі выкананы і, перакладзеныя С. Валодзька з рускай і польскай моў на беларускую, песні "Малінаўка" Эдуарда Ханка, "Вінаградная костачка" Булата Акуджавы і "Грай Скрыпка" Адама Астона.
Сустрэча он-лайн прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.
Лілія Воранава.