Беларускае таварыства “Уздым” атрымала пасылку з Мінска з узнагародамі за перамогу ў конкурсе праектаў “Культура”, які традыцыйна праводзіць Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
“Уздым” прадставіў на конкурс “Культура” Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні. Ён увайшоў у лік лепшых праектаў, рэалізаваных у 2019 годзе беларусамі за мяжой і адзначаны Дыпломам, а таксама нацыянальнымі сувенірамі - тканым ручніком, дэкаратыўнымі лялькамі і кнігай пра Беларусь. Дзякуем Генеральнаму консульству Беларусі за дастаўку узнагарод.
Інфармацыя падрыхтавана:
Жанна Раманоўская, старшыня таварыства “Уздым”