Беларускае таварыства “Уздым” (Даўгаўпілс) завяршае 2020-ы год з выдатна рэалізаванымі праектамі, новымі планамі, пазітыўным настроем на лепшае, чаму спрыяюць і калядная атмасфера, і сюрпрызы. Мы атрымалі ў падарунак ноўтбук і прынтэр! Неверагодна прыемна і вельмі патрэбна! Дзякуем праекту “Dienvidlatgales NVO atbalsta centrs”, Міністэрству культуры Латвіі і асабіста Оскару Зугіцкаму! Дзякуем за плённае супрацоўніцтва!