26 снежня 2020 года пасля цяжкай і працяглай хваробы на 86-м годзе жыцця памёр Канаплёў Еўціхій Кірылавіч.

Е.Канаплёў нарадзіўся ў вялікай стараверскай сям'і на Грыве. Скончыў Даўгаўпілскі чыгуначны тэхнікум. Уздымаў Цаліну, будаваў завод “Хімвалакно”, шмат гадоў працаваў на энергетычным прадпрыемстве, кіраваў фірмай. На заслужаным адпачынку захапіўся паэзіяй. Еўціхій Канаплёў - член Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі, член Расійскага саюза пісьменнікаў, каардынатар Рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў. Друкаваўся ў альманаха Даўгаўпілса, Рыгі, Масквы, на інтэрнэт-пляцоўцы Стихи.ру. Да 745-гадовага юбілею роднага Даўгаўпілса ён напісаў оду “Горад слаўнай гісторыі”. Еўціхій Кірылавіч быў членам Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.

Сышоў чалавек светлай душы, актыўнай жыццёвай пазіцыі, прынцыповых грамадзянскіх поглядаў ...

Развітанне з Канаплёвым Еўціхіем Кірылавічам адбудзецца ў сераду, 30 снежня, з 12:00 да 14:00 гадзін, у стараверскай маленай на вул. Пушкіна.

 Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры і Беларускае таварыства “Уздым” смуткуюць і выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Е.К.Канаплёва.