Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

1 кастрычніка 2018 года ў Рэзэкнэ адбыўся канцэрт беларускага прафесійнага вакальнага ансамбля "Чысты Голас", на якім пабывала дэлегацыя Даўгаўпілскага беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым".

Даўно вядома, што Беларусь славіцца сваёй багатай культурнай і духоўнай спадчынай, да ліку якіх мы з упэўненасцю можам аднесці песенную культуру. Дастаткова ўспомніць легендарны ансамбль сусветнага ўзроўню "Песняры", знакамітыя вакальна-інструментальныя ансамблі "Верасы" і "Сябры", творчасць якіх выдатна ведаюць, цэняць і любяць далёка за межамі сваёй краіны. Традыцыі гэтых сусветна вядомых калектываў ёсць каму несці, развіваць і з годнасцю прадстаўляць на сусветнай арэне. Сярод іх асабліва можна вылучыць два славутыя калектывы з Беларусі, на канцэрце якіх у гэтым годзе пабывалі прадстаўнікі беларускай дыяспары Даўгаўпілса – гэта "Чысты Голас" і "Беларусы".

Арт-група "Беларусы" – адзін з самых запатрабаваных мужчынскіх вакальных калектываў сярод знатакоў якаснай музыкі, які заваяваў як сэрцы меламанаў, так і добрую палову жаночых сэрцаў усіх узростаў. За час існавання «Беларусам», якія прадстаўляюць незвычайную жанравую разнастайнасць, строгую выверанасць формы і строгую адпаведнасць зместу, атрымалася здабыць статус калектыву з велізарным рэпертуарам і шырокай аўдыторыяй прыхільнікаў. За плячыма артыстаў сотні сольных канцэртаў і ўдзел у самых прэстыжных мерапрыемствах Беларусі і далёка за яе межамі.

«Чысты Голас» - гэта прафесійны вакальны ансамбль з пяці таленавітых артыстаў, за плячыма кожнага з якіх вялікі вопыт. Класіка і фальклор, духоўная і эстрадная музыка, рамансы і сучасная аўтарская песня – кожная кампазіцыя ў выкананні калектыву, няхай гэта будзе вядомая народная песня або савецкі шлягер, набывае новае жыццё; музычныя творы ўсіх жанраў вытанчана пераплятаюцца паміж сабой у адным вялікім свяце музыкі. Выдатную пяцёрку вакалістаў гурта «Чысты Голас» па праву называюць візітнай карткай Беларусі. Іх ведаюць і любяць у многіх краінах свету. За час свайго існавання калектыў пакарыў слухачоў усіх кантынентаў. Апладысментамі сустракалі беларускіх артыстаў у Аўстрыі, Германіі, Англіі, Францыі, Партугаліі, ЗША, Індыі, Кітаі і іншых краінах.       

Артысты спяваюць толькі ўжывую, больш чым на 10 мовах, з аркестрам і a-капэла, лёгка замяняючы музычныя інструменты галасамі. На іх выступленнях чатыры стагоддзі сусветнай музычнай спадчыны змешваюцца ў вытанчаны музычны кактэйль, абвяргаючы распаўсюджанае меркаванне, што харавы спеў – гэта сумна. Усё роўна, дзе і калі вы сустрэнецеся з «Чыстым Голасам», для кожнага з вас абавязкова знойдзецца «свая» песня. «Чысты Голас» - гэта больш за 300 твораў на розных мовах і ўсе існуючыя ў прыродзе мужчынскія тэмбры.

Талент, прафесіяналізм і бясспрэчны музычны густ салістаў «Чыстага Голасу» і «Беларусаў» - гэта гарантыя незабыўнай падзеі ў культурным жыцці любога горада свету. Кожны іх канцэрт не падобны на папярэдні – салісты злучаюць старажытныя традыцыі і авангард, класіку і мадэрн, даказваючы, што мастацтва вечнае і ў яго няма межаў. Феномен поспеху калектываў відавочны. Кожны канцэрт – гэта адкрытая размова з гледачом.

Вось на двух такіх цудоўных святах музыкі, таленту, прафесіяналізму пашчасціла нам пабываць, дакрануцца да музыкі, расказанай дзіўнай палітрай найчысцейшых унікальных галасоў; а таксама пагутарыць ужывую, узяць інтэрв'ю, сфатаграфавацца на памяць і развітацца з надзеяй на новыя творчыя сустрэчы.

Тым больш, гастролі групы «Беларусы» плануюцца ў студзені наступнага года ў Даўгаўпілсе. Прыходзьце і акуніцеся ў свет цудоўнай музыкі і ўнікальных галасоў!


Інфармацыя падрыхтавана:
Член «Уздыма» Марыя Памецька,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.