Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

24 жніўня 2020 года на планавым пасяджэнні Праўлення Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” адным з пытанняў было абмеркаванне сітуацыі на этнічнай радзіме ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Пасля працяглай вострай дыскусіі большасцю галасоў прынята рашэнне не рабіць афіцыйных публічных заяў ад юрыдычнай асобы – таварыства “Уздым”.

“Уздым” – грамадская арганізацыя, культурна-асветніцкае таварыства, у склад якога ўваходзіць 179 членаў. Гэта людзі розных нацыянальнасцяў (беларусы, рускія, палякі, латышы, украінцы) і з розным грамадзянствам (Латвіі, Расіі, Беларусі), якія раздзяляюць Статут “Уздыма” і цікавяцца беларускай культурай.

І ў кожнага з іх – свая грамадзянская пазіцыя і свае палітычныя погляды, на што яны маюць поўнае права. Ні адзін член таварыства “Уздым” не звяртаўся ў Праўленне з прапановамі і пажаданнямі аб рэалізацыі сваёй грамадзянскай актыўнасці праз “Уздым”. Кожны яе праводзіць індывідуальна, адпаведна сваіх сумленняў, перакананняў. Мы вельмі цэнім кожнага члена таварыства “Уздым”, і як культурная аб'яднанне не маем права на раскол, раздзяленне па палітычных матывах.

Таму Праўленне таварыства “Уздым” большасцю галасоў прыняло няпростае рашэнне – не рабіць публічных заяў, тым самым не даваць лішніх падстаў для правакацый і інтэрпрэтацый, пагаршаючы медыйную прастору вакол сітуацыі ў Беларусі. Гэта наш боль, і з гэтым мы будзем жыць далей.

З павагай,
старшыня Праўлення таварыства “Уздым”
Жанна Раманоўская

 

P.S.

Асабістае меркаванне Жанна Раманоўскай, апублікаванае 14 жніўня, можна прачытаць тут:

https://rus.lsm.lv/statja/novosti/samoupravlenija/glava-tsentra-belorusskoy-kulturi-mi-perezhivaem-plachem-i-ne-ponimaem.a370566/

Асабістае меркаванне Мікалая Паўлавіча, апублікаванае 26 жніўня, можна прачытаць тут:

https://rus.lsm.lv/statja/analitika/analitika/belorusskiy-aktivist-iz-daugavpilsa-sto-tisjach-podkupit-nelzja.a371867/