Дарагія жыхары горада Даўгаўпілс!
Ад імя Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь ў Даўгаўпілсе прыміце шчырыя віншаванні з нагоды святкавання 745-гадовага юбілею з дня заснавання горада Даўгаўпілс!
Гэта агульнае свята, якое аб'ядноўвае ўсіх гараджан незалежна ад узросту, нацыянальнасці, веравызнання і прафесіі, тых, хто нарадзіўся ў горадзе Даўгаўпілс і тых, хто звязаў з ім свой лёс, для каго ён стаў родным і любімым. З году ў год Даўгаўпілс становіцца ўсё больш камфортным і ўладкаваным для гараджан, а для яго гасцей – прывабным і перспектыўным.
Перакананая, што традыцыйна дружалюбныя сувязі паміж Даўгаўпілсам і беларускімі гарадамі і рэгіёнамі будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца ва ўсіх сферах дзейнасці.
Дазвольце пажадаць далейшага развіцця і росквіту горада, цікавых інвестыцыйных прапаноў і новых вытворчасцяў, паспяховага ўвасаблення намечаных планаў, а гараджанам – моцнага здароўя, святочнага настрою, слаўных спраў і новых працоўных здзяйсненняў.
Кожнай сям'і – дабрабыту і дастатку!
Хай у кожным доме заўсёды пануе цяпло і шчасце!
Са святам!
Ва Генеральнага консула
Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Я.І.Барткевіч