Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Прывітанне ўсім вучням беларускай нядзельнай школы “Вясёлка”, а таксама іх бацькам! Віншую Вас з цудоўным святам дзяцінства, якое святкуюць 1-га чэрвеня. Жадаю, каб гады дзяцінства былі яркімі на ўражанні, цёплымі на ўсмешкі, самымі непаўторнымі!

Гэты навучыльны год быў не зусім звыклы для ўсяго свету. Аднак мне здаецца, што тыя веды, якія мы разам з вамі паспелі пазнаць, былі для вас карыснымі і цікавымі. Наперадзе нас абавязкова чакае ўсё самае лепшае! “Вясёлка” адзначыць сваё 25-годдзе.

Вялікі дзякуй за тое, што наведваеце школу, прымаеце ўдзел у конкурсах і жыцці беларускага таварыства! Да сустрэчы ў кастрычніку!

Для вас гучыць апошні званок.

Відэазварот можна паглядзець тут:

https://www.facebook.com/groups/603996993074561/permalink/1684129825061267/

Інфармацыя падрыхтавана:

Алёна Радзівонава,

член Праўлення таварыства “Уздым”,

настаўніца школы “Вясёлка”