Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

“I сцерці памяць час ніколі не павінен: чытаем па-беларуску” – літаратурны онлайн-праект, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, правяло Культурна-асветніцкае аб'яднанне беларусаў Іарданіі пры падтрымцы Пасольства РБ у Сірыі, Ліване і Іарданіі. Вершы на ваенную тэматыку чыталі ў інтэрнэце беларусы з розных куткоў свету, у тым ліку і Даўгаўпілса.

Творы на беларускай мове пра Вялікую Айчынную вайну чыталі беларусы з розных краін і гарадоў. Гэта былі вершы ваеннага часу вядомых паэтаў, і творы, напісаныя значна пазней. Пісьменнікі імкнуліся данесці да чытачоў жах вайны, заставіць памяць аб героях, каб вайна больш ніколі не паўтарылася.

У онлайн-праекце прыняла ўдзел член беларускага таварыства “Уздым” Лілія Воранава. Яе вершы гучалі ў выкананні аўтара і чытачоў.

Расказвае Лілія Воранава: “Мне было вельмі прыемна даведацца, што падлетак з Іарданіі Амін Аль-Шбуль выбраў мой верш “Цягнік Перамогі” і прачытаў урывак з яго. Амін вучыцца ў 9-м класе, яго родная мова – арабская. Падрыхтавацца да дэкламацыі сыну дапамагла мама Галіна, родам з Беларусі. Амін атрымаў вялікую падтрымку онлайн-гледачоў, а яшчэ Дыплом лаўрэата конкурсу чытачоў “Я памятую! Я ганаруся!”. У сваю чаргу, арганізатары літаратурнага праекта запрасілі мяне прыняць удзел у онлайн-чытанні і павіншаваць суайчыннікаў з Днём Перамогі. Я чытала два вершы – “Буслы вайны” і “Успаміны”. Гэта было хвалююча і адказна”.

Л.Воранава спадзяецца, што супрацоўніцтва з беларусамі Іарданіі працягнецца, і беларусы замежжа далей будуць несці каштоўнасці беларускай культуры, развіваць патрыятычны дух.

Інфармацыя падрыхтавана:

Таварыства “Уздым”