16 мая 2020 года па ўсёй Латвіі энтузіясты выйшлі на вясновы суботнік. Акцыя чысціні “Вялікая талака” праводзіцца ў Латвіі ўжо ў 13-ы раз. Упершыню ў ёй прыняло ўдзел Даўгаўпілскае беларускае таварыства “Уздым”.
У гэтым годзе з-за надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з каронавіруснай пандэміяй талака прайшла на месяц пазней, невялікімі групамі і з захаваннем пакладзенай дыстанцыі.
Таварыства “Уздым” адзначылася ва Упраўленні камунальнай гаспадаркі як удзельнік “Вялікай талакі” і атрымала блакітныя мяшкі для збору бытавога смецця, прыдатнага для перапрацоўкі. Месцам уборкі выбралі Новы Фарштат, напэўна, самы “беларускі” мікрараён Даўгаўпілса. Прыбіралі ўчастак, размешчаны паміж гаражамі і чыгункай на вул.Піекрастэс. З колькасцю мяшкоў не разлічылі - 20 штук напоўнілі літаральна за паўгадзіны. Калі сама вуліца Піекрастэс дагледжаная, то сцены гаражоў хаваюць ад старонніх вачэй велізарную колькасць пластыкавых бутэлек, поліэтыленавых пакетаў, бітага шкла, ануч ...
У беларусаў традыцыя талакі мае шматвяковую гісторыю. Усе разам касілі сена, жалі збожжа, прыбіралі лён, капалі бульбу, узводзілі хату ці дапамагалі адбудоўвацца пагарэльцам. А ў наш час - і ўборку робім разам!
З пачуццём выкананага абавязку і ў выдатным настроі актывісты “Уздыма” зрабілі фота на памяць і адзначылі: “Прыемна ўсведамляць, што наш любімы горад стаў крышачку чысцей і прыгажэй. Мы – за зялёны, чысты Даўгаўпілс!”
Лілія Воранава па гарачых слядах прысвяціла суботняй падзеі верш.
«Толока»
Нас собрала «Толока».
Чистить лес идем с утра,
По мешку в руках, перчатки,
Труд заменит нам зарядку.
В настроении отличном
Собрался «Уздым» тактично.
Город дружно поддержали,
Гору мусора собрали.
Расстояние в два метра,
Прихватив по три пакета,
Собирали дружно мусор,
Чистя лес и свои души.
Получили благодать,
Отдохнули и опять
Целый день мы убирали
И немножечко устали.
На эти добрые дела
Жанна всех нас собрала.
Лес убрали у Форштадта
Хлопцы наши и девчата.
Всем приятно отдыхать,
В чистоте лес содержать!
На Форштадте чтоб для нас
Отдых стал бы высший класс!
Лилия Воронова
Інфармацыя падрыхтавана:
Жанна Раманоўская, фота аўтара
https://uzdim.lv/be/home/news/100-vyasnovaya-talaka-uzdym-za-zyaljony-chysty-da-ga-pils#sigProIdc3b6a3c4b8
