Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,
Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны.
Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,
Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам
Магчыма, вось гэта любоў да роднага кутка і з’яднала беларусаў у гады перастройкі, на хвалі пад’ёму нацыянальнай самасвядомасці. Ужо ў 1990 годзе беларусы пачалі пошукі беларускіх каранёў на латгальскай зямлі. Энтузіастамі гэтай працы сталі Вольга Паўловіч і Таццяна Бучэль.
У 1991 годзе ўпершыню заявілі аб сабе на этнічнай радзіме, удзельнічаючы ў фестывалі “Браслаўскія зарніцы”, з песняй “Купалінка”.
1992 год першая арганізацыйная канференцыя, ініцыатар кіраўнік Балта –славянскага таварыства Людміла Каралёва. Мэта – далучыць беларусаў горада да культурна – асветніцкай працы. Далучыліся беларусы: Канстанцін Капуста, Мікала Навуменка, Пётр Коўзель, Ларыса і Віктар Ярашэвічы, Зенон і Павел Буры, Яўген Віршута, Валянціна Гарэлава, Яўгенія Заліўская, Віктар і Таццяна Бучэль, Мікола Паўловіч і Стась Валодзька, Зінаіда Сіліня.
Заснавальнікамі таварыства сталі Канстацін Капуста, Станіслаў Валодзька, Зінаіда Сіліня, Іосіф Рэут, Мікола Навуменка, Ларыса Ярашэвіч, Яўгенія Гуляева, Яўген Шабуцкі, Зенон Буры, Мікола Паўловіч, Аляксандр Карнацэвіч.
У гэтым годзе быў створаны ансамбль “Купалінка”, заснавальніцай і першым кіраўніком была Яна Юзэфовіч.
Беларускае таварыства “Уздым” афіцыйна загэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Латвіі 6 ліпеня 1993 года як грамадская арганізацыя беларусаў Даўгаўпілса.
1994 год быў вельмі плённы. У верасні 1994 года адкрыта Генеральнае консульства РБ у Даўгаўпілсе. З вялікай павагай сябры таварыства ўспамінаюць працу першага генеральнага консула РБ Анатоля Жаўтоўскага.
1994 год – І з’езд беларусаў Балтыі, мэта якога было аб’яднаць беларусаў прыбалтыйскіх краін. Дэлегаты: Вольга і Мікола Паўловічы, Віктар Ярашэвіч, Пётр Коўзель, Стас Валодзька, Зінаіда Сіліня, Таццяна Бучэль.
13 кастрычніка 1994 года выйшаў першы нумар “Слова беларуса”, пазней “Беларус Латгаліі”. Рэдактарамі былі Станіслаў Валодзька, Таццяна Бучэль.
У 1994 годзе старшынёй таварыства быў Мікола Паўловіч.
1995 год таварыства атрымала сваё памяшканне на вуліцы Райня 31.
8 кастрычніка 1995 года пачала працаваць беларуская нядзельная школа. Арганізатарам і першай настаўніцай у беларускай школе была Вольга Паўловіч.
1995 год старшынёй таварыства стаў Стас Валодзька.
1996 год адкрыта мемарыяльная дошка на будынку беларускай гімназіі, якая існавала з1922 па 1935 год
У восені 1997 год – адбыліся Дні беларускай культуры. У гэтыя дні было много гасцей з Мінску, Віцебску.
У 1997 годзе старшынёй таварыства стала Таццяна Бучэль. У гэты час у Даўгаўпілскім універсітэце існаваў факультатыў па вывучэнню беларускай мовы, студэнты займаліся навуковай працай. Беларускаю мову вывучалі да 2008 году. Фундатарам вывучэння беларускай мовы быў даўгаўпілскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі, ураджэнец Браслава Мар’ян Панкевіч.
На пяцігодзе “Уздыма” прагучала думка аб адкрыцці Цэнтра беларускай культуры, гэта было ў сакавіке 1998 года. Афіцыальная дата – красавік 1999 год. Адкрыццё адбылося 3 ліпеня. За ўсю гісторыю “Уздыма” Цэнтр беларускай культуры ўзначальвалі Васіль Сямёнаў, Аляксандр Рудзь, Аляксандр Кохан, Барыс Іваноў. Зараз ЦБК узначальвае Жана Раманоўская. Цэнтр беларускай культуры адзіны ў Латвіі.
У 2003 годзе старшынёй таварыства стаў Барыс Іваноў. Пашырыліся сувязі з Беларуссю. Мы наведалі Мінск, “Славянскі базар”, Магілёў, Полацк, Віцебск, былі ўдзельнікамі фестываля “Браслаўскія зарніцы”, “Перабродская зорка”, наведалі Міёры, Вісагінас. Сталі ўдзельнікамі розных праектаў.
У 2013 года таварыства стаў узначальваць Валеры Амбросаў.
У лютым 2014 года таварыства адзначыла своё 20-годдзе. На свяце было шмат гасцей, якія ўспаміналі як стваралася таварыства.
Са снежня 2015 старшыня таварыства Людміла Сінякова.
Паўловіч і Бучель Алена - намеснік старшыні таварыства.
Са студзеня 2018 года беларускае таварыства "Уздым" узначальвае Жана Раманоўская.
Таццяна Дзянісава намеснік старшыні таварыства.
У 2022 годзе старшынёй Праўлення таварыства “Уздым” выбрана Іна Валюшка, намесніцай старшыні Лілія Воранава.
У жніўні 2022 года старшынёй таварыства стала Лілія Воранава, намесніцай Вольга Паўловіч.
Трэба адзначыць, што кожны, кто прыйшоў у таварыства – гэта талент, гэта самабытнасць, гэта шчыры беларус ці беларуска. Колькі людзей прайшло праз наша таварыства, але затрымаліся самыя шчырыя. И сёння сіяюць беларускія зоркі – Вольга і Мікалай Паўловічы, Анастасія Сазанкова, Любава Кавалёва, Стась Валодзька, Павел Прозар, Яўген Голубеў, Зянон Буры, Галіна Сантоцкая, Валянціна Абушкевіч, Таццяна Піменава. Далучыліся і прадаўжаюць далучацца сябры нашага таварыства. Актыўна працуюць удзельнікі “Купалінікі”, “Лянка”, “Паўлінкі”, “Квітнеючага мая”, “Спадчыны”.
У сёняшні час таварыства ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Канстытуцыяй і існуючым законадаўствам Латвійскай Рэспублікі і Статутам таварыства на прынцыпах дэмакратыі і павагі нацыянальных інтарэсаў усіх народаў.
Мэта таварыства – садзеянне нацыянальнаму адраджэнню беларускай культуры, мовы, гістарычнай памяці, захоўванне і развіццю адукацыі. Дапамагаць аб’яднанню беларусаў, якія па розным прычынам і ў розны час пакінулі Радзіму.
Таварыства садзейнічае актыўнаму аб’яднанню беларусаў і умацаванню дружбы беларусаў і латышоў.
Галоўнае накіраванне дзейнасці таварыства – культурна-асветніцкая праца.
Пры таварыстве і Цэнтры беларускай культуры існуе:
- Гурт беларускай народнай песні “Купалінка”,кіраўнік В. Пятроў.
- Танцавальны калектыў “Лянок”, кіраўнік М.Медунецкая
- Калектыў “Спадчына”, кіраўнік Я.Юзэфовіч
- Тэатральная студыя “Паўлінка”, кіраўнік Інэса Казлоўская
- Беларуская нядзельная школа “Вясёлка”, настаўнікі Вольга Палович, Галіна Сонтоцкая, Алёна Радзівонава, Людміла Сінякова.
Састаў таварыства 170 сяброў.