Белорусское
культурно-просветительное
общество
Белорусское
культурно-просветительное
общество
Slider

Сустрэчы і расставанні... Здавалася, толькі знаёміліся з новым консулам Беларусі ў Даўгаўпілсе Яўгеніяй Іванаўнай Барткевіч, а сёння яна ўжо вярнулася ў Мінск. Тры гады дыпламатычнай камандзіроўкі праляцелі вельмі хутка.


Нам удалося выбудаваць не проста эфектыўныя дзелавыя сувязі, а атрымаліся цёплыя чалавечыя адносіны. Пра гэта гаварылі на сустрэчы ў Цэнтры беларускай культуры яго супрацоўнікі і актывісты беларускага таварыства “Уздым”. Гэта пацвярджалі і слёзы на вачах у многіх на сустрэчы перад ад'ездам.

Дом, сям'я моцныя традыцыямі. У Беларускім цэнтры ў Даўгаўпілсе прынята сустракаць дыпламатаў хлебам-соллю, а пры расставанні дарыць на памяць фотаальбом з летапісам падзей за ўвесь тэрмін камандзіроўкі. Напрыклад, першы фотаздымак адлюстраваў юбілей у славянскім таварыстве ў Прейлі вясной 2017 года, дзе суайчыннікаў віншавала консул Я.Барткевіч. І вядома, агульнае фота перад ад'ездам.

Дарагая Яўгенія Іванаўна! Удачы, поспехаў у Вашай адказнай прафесіі, далейшага кар'ернага росту. Да сустрэчы ў Мінску!

Цэнтр беларускай культуры