Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У нашым жыцці адбываюцца самыя розныя падзеі. Адны пакідаюць яркія ўспаміны надоўга, іншыя нечакана ўсплываюць у памяці. Мы з кожным годам становімся сталей і мудрэй, а фотаальбомы захоўваюць шчаслівыя імгненні прыемных сустрэч. У Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” ёсць добрая традыцыя - рабіць штогадовую фотавыставу пра дзейнасць арганізацыі за мінулы год. Такім чынам падводзяцца вынікі і пішацца летапіс.

Падзеі 2019 года на фотавыставе “Уздыма” адлюстраваныя па пяці стэндах, кожны аб'ядноўвае здымкі на асобную тэму.

Пазітыўны імідж

Першы стэнд распавядае пра самыя цікавыя падзеі ў жыцці грамадскай арганізацыі, якія ўмацоўваюць яе пазітыўны імідж у Латвіі, Беларусі, за мяжой.

Медаль “100 гадоў дыпламатычнай службы Беларусі” старшыні “Уздыма”, дыплом Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культурвы РБ за выданне газеты “Уздым”, удзел рэдактара газеты “Уздым” у Міжнароднай выставе “СМІ у Беларусі”, удзел кіраўніцтва “Уздыма” у творчай стажыроўцы ў Мінску - гэта прызнанне Беларуссю прадуктыўнай дзейнасці беларусаў замежжа ў Даўгаўпілсе.

Пра пастаянныя сувязі беларусаў з этнічнай радзімай апавядаюць фота з прыёму з нагоды Дня незалежнасці РБ у пасольстве Беларусі ў Латвіі, з участка галасавання ў ЛР на выбарах парламента Беларусі.

Сустрэча з вярхоўным камісарам АБСЕ па справах нацыянальных меншасцяў Ламбертам Заньерам – магчымасць данесці свой пункт гледжання да еўрапейскіх чыноўнікам.

Кожная арганізацыя ганарыцца сваімі традыцыямі: да іх можна аднесці штодзённае святкаванне дня нараджэння “Уздыма”, штогадовы агульны справаздачны сход, а таксама ўдзел у дыктоўцы па беларускай мове.

Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні

Асобны стэнд прысвечаны Міжнароднаму фестывалю беларускай аўтарскай песні, які ўпершыню правёў “Уздым”. Цікавую ідэю таварыства праз конкурс праектаў недзяржаўных арганізацый фінансава падтрымала Даўгаўпілская гарадская дума.

Канцэрт адбыўся 6 верасня 2019 года ў канцэртнай зале АРТ-цэнтра Марка Роткі. У фестывалі ўдзельнічалі 12 аўтараў і выканаўцаў з Латвіі, Беларусі і Літвы, канцэрт паглядзелі больш за 100 гледачоў, была выдадзена тэматычная газета.

Арганізатары спадзяюцца, што ім удасца стварыць штогадовы фестываль беларускай аўтарскай песні, які стане публічнай пляцоўкай для аб'яднання аўтараў і выканаўцаў Латвіі, Беларусі і замежжа; захаваць беларускую мову ў асяроддзі беларусаў замежжа – у Даўгаўпілсе.

Нядзельная школа Вясёлка

Беларуская нядзельная школа “Вясёлка” – асаблівы гонар “Уздыма”. Яна дзейнічае ўжо 25 гадоў. У ёй займаюцца 11 дзяцей рознага ўзросту, якіх з беларускай культурай знаёмяць 4 педагогі. Традыцыйныя святы школы – “Каляды”, “Першы званок” і “Апошні званок”. З задавальненнем выхаванцы прымаюць удзел у Спартакіядзе школ нацыянальных меншасцяў у Рызе, у конкурсе малюнкаў пра Беларусь, і як узнагароду ацэньваюць паездку на Прэзідэнцкую ёлку ў бліскучы навагодні Мінск.

Сувязі, стасункі, памяць

За год актывісты “Уздыма” здзейснілі тры экскурсійныя паездкі ў Мінск. Пабывалі ў храме-помніку Усіх Святых, на прамысловых прадпрыемствах, на спектаклях у тэатрах, у музеях, пагулялі па прыгожай сталіцы, пра што апавядаюць фатаграфіі.

Тэма Другой сусветнай вайны – на ўзроўні генетычнай памяці святая для кожнага беларуса, для самой Беларусі, якая панесла каласальныя страты. Таму таварыства “Уздым” заўсёды ўскладае ў памятныя даты вянкі і кветкі да Вечнага агню, брацкіх магіл, дорыць канцэрты ветэранам.

Іншая трагічная дата ў гісторыі Беларусі – аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі, пра якую да гэтага часу нагадваюць катастрафічныя наступствы. У гэты дзень беларусы збіраюцца ў храме на набажэнстве ў памяць загінулых.

Традыцыі заключаюцца і ў сяброўскіх сувязях: віншаванне Цэнтра беларускай культуры з 20-годдзем, Рыжскага беларускага таварыства “Прамень” – з 30-годдзем, Латышская таварыства – з Днём абвяшчэння незалежнасці ЛР, а таксама Дні беларускай культуры ў Латвіі, раставанне з Генеральным консулам РБ, службовая камандзіроўка якога ў Латвіі завяршылася.

Сустрэчы з сябрамі

Беларускі дом у Даўгаўпілсе – гэта месца сустрэчы сяброў, аднадумцаў. Паколькі “Уздым” - вялікая арганізацыя, то і нагоды для сустрэч дастаткова. Гэта могуць быць капуснікі “Каляды” і “Лявон і Лявоніха”, Таццянін дзень і Паэтычны марафон маладых аўтараў; юбілейныя і творчыя вечарыны паэтаў, мастакоў, спявачак, майстрых.

Чарговы год прамільгнуў, пакінуўшы светлыя ўспаміны пра цікавыя падзеі і добрых людзях, а яшчэ – фатаграфіі ў сямейны альбом “Уздыма”, якія будуць радаваць гасцей Беларускага дома целы год.

Жанна Раманоўская

Фота аўтара