Згодна рашэнню Кабінета міністраў аб аб’яўленні надзвычайнага становішча распараджэння Даўгаўпілскай гарадской думы аб надзвычайнай сітуацыі, выкліканай распаўсюджваннем віруса COVID-19, з 13 сакавіка да 14 красавіка 2020 года Цэнтр беларускай культуры зачынены для наведвання.

З 13 сакавіка да 14 красавіка адмяняюцца ўсе раней запланаваныя публічныя мерапрыемствы, а таксама рэпетыцыі творчых калектываў.

Аднак дзейнасць Цэнтра беларускай культуры не спыняецца. Супрацоўнікі будуць працягваць метадычную, літаратурную, арганізацыйную і гаспадарчую працу. Яны будуць даступныя па тэлефону, з дапамогай электроннай сувязі.

Просім удзельнікаў нашых творчых калектываў і гледачоў не паддавацца паніцы, выконваць усе меры засцярогі. Сачыце за інфармацыяй на дамашняй старонцы ЦБК – www.bkc.daugavpils.lv.

Дзякуем за разуменне.

З павагай,

кіраўніца Цэнтра беларускай культуры

Жанна Раманоўская