22 студзеня 2020 года адбыўся Агульны справаздачна-выбарчы сход Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, на якім была зацверджана справаздача Праўлення за 2019 год і адбыліся новые выбары. Кіраўніцтва “Уздыма” засталося ранішнім.

Праўленню таварыства, якое працавала 2 гады, выстаўлена адзнака “добра”.

Сход выбраў новае Праўленне, у якое ўвайшоў цалкам увесь склад старога Праўлення. Але член Праўлення Іна Валюшка ўзяла самаадвод, і на яе месца была выбрана Лілія Воранава.

На пасяджэнні новага Праўлення было выбрана яго кіраўніцтва, яно засталося ранейшым.

Склад Праўлення:

  1. Жанна Раманоўская – старшыня,
  2. Таццяна Дзянісава – намесніца старшыні,
  3. Валерый Амбросаў,
  4. Алёна Радзівонава,
  5. Марыта Кавалеўская,
  6. Жанна Бяляўская,
  7. Лілія Воранава,
  8. Людміла Сінякова,
  9. Вольга Паўловіч.

На наступным пасяджэнні Праўлення будуць размеркаваны абавязкі паміж членамі Праўлення.

Праца Праўлення – валанцёрская, ніхто за яе не атрымлівае зарплату.

 

“Уздым”