Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

У пятніцу, 6 снежня 2019 года, у 18:00, у Цэнтры беларускай культуры (вул.Алеяс, 68) упершыню адбудзецца паэтычны вечар “Новае натхненне”, у якім возьмуць удзел маладыя паэты з Латвіі.

Вершатворчасць актыўна развіваецца, і беларускае таварыства “Уздым” арганізуе ў Даўгаўпілсе творчы вечар для аб'яднання паэтаў Латвіі, папулярызацыі сучаснай паэзіі.

У творчым вечары прымуць удзел паэты з Даўгаўпілса - Аляксандра Архіпава, Анастасія Глухава, Аліса Аленіна, Яўген Чус, Надзея Чарнова; з Рыгі - Ларэта Грыдзюшка, Яўген Кузняцоў; з Краславы - Артур Дамброўскі.

Сардэчна запрашаем на сустрэчу з таленавітымі паэтамі!

 

Фота: сhitalnya.ru

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Беларускае таварыства “Уздым”,

Марыта Кавалеўская,

тэл. 28218517