Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

1 лістапада 2019 года актывісты беларускага таварыства “Уздым” па традыцыі ўсклалі кветкі і запалілі свечкі на магілах дзеячаў беларускага руху ў Даўгаўпілсе ў розныя гады ХХ-Х1 стагоддзяў, у малітве ўспомнілі блізкіх і таварышаў, якія пакінулі гэты свет.
 
Характэрнай асаблівасцю беларусаў было і засталося – павага да сваіх продкаў, да сваіх каранёў. Восеньскія Дзяды заўсёды асабліва паважаліся і застаюцца самымі галоўнымі. Раней дакладна вызначанай даты святкавання не было ўстаноўлена. У розных кутках Беларусі даты памінання памерлых мяняцца. У цяперашнія часы Дзень памяці ўсталяваны – 2 лістапада. Беларусы “Дзядамі” называюць не толькі саміх продкаў, але і іх душы.

Раніцай на “Дзяды” беларусы ішлі ў касцёлы і маліліся за выратаванне душ сваякоў. Пасля малітваў урачыста ішлі на могілкі. Напярэдадні памінальных мерапрыемстваў народ прыводзіў у парадак могілкі – прыбіраліся завялыя кветкі, апалае лісце, падфарбоўвалі агароджы і помнікі. У дзень памінання на могілкі прыносілі кветкі, маліліся за душы памерлых, успаміналі іх добрыя справы.
У нас у горадзе беларусы таксама памятаюць звычаі продкаў і наведваюць месцы іх пахавання. 1 лістапада актывісты беларускага таварыства “Уздым” – Я.Гуляева, Г.Сантоцкая, Т.Дзянісава, В.Амбросаў – запалілі свечкі і ўсклалі кветкі на магілы вядомых грамадскіх дзеячаў нашага горада, звязаных з Беларуссю, беларускай школай і тэатрам, якія актыўна працавалі да Айчыннай вайны.

На даўгаўпілскіх могілках пахаваныя Іосіф Камаржынскі, Аляксей Барткевіч, Канстанцін Аляксандровіч, Мікалай Талерка.
Пасля Айчыннай вайны таксама нямала было ў нашым Даўгаўпілсе яркіх прадстаўнікоў беларускай дыяспары! На гарадскіх могілках пахаваны Павел Буры, Вольга Кудрашова, Вячаслаў Ардынскі, Іосіф Сантоцкі, Чарыта Мілушава.
Вечарам таго ж дня ў Цэнтры беларускай культуры тыя нашы людзі, хто днём быў заняты, змаглі расказаць пра сваіх блізкіх і родных і памянуць іх агульнай малітвай.

Валерый Амбросаў, член Праўлення таварыства “Уздым”