Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

4 кастрычніка 2019 года ў Даўгаўпілсе з аншлагам прайшоў IX Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” з удзелам беларускіх аматарскіх калектываў з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры. Па традыцыі ў культурным форуме удзельнічаў і “Уздым”.

Задоўга да пачатку фестывальнага гала-канцэрта ў фае Палаца культуры было ажыўлена і шматлюдна, гледачы з цікавасцю знаёміліся з дэкаратыўна-прыкладной творчасцю беларусаў, актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класах.

Надзея Свірковіч і Лілія Воранава бойка рэкламавалі мясцовую гародніну і садавіну, нарыхтаваныя на зіму варэння і саленні, якія зрабілі гаспадынькі беларускага таварыства “Уздым”, а таксама ахвотна дзяліліся рэцэптамі.

За суседнім сталом Алёна Радзівонава праводзіла майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга, які зацікавіў не толькі юных гледачоў, але і дарослых.

Узнагародай “Уздыму” стаў дыплом удзельніка IX Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” і фестывальныя сувеніры.

Інфармацыя падрыхтавана:

“Уздым”