Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

6 ліпеня 2019 года Беларускаму культурна-асветнаму таварыству “Уздым” споўнілася 26 гадоў. Віншуем!

Праўленне таварыства “Уздым” сардэчна віншуе заснавальнікаў, членаў і сяброў нашай арганізацыі з яе днём нараджэння!

За 26 гадоў пройдзены няпросты, але вельмі цікавы і стваральны шлях. “Уздым” заваяваў заслужаны аўтарытэт, вядомасць і папулярнасць у Латвіі, прызнанне - у Беларусі. Гэта ўсё дзякуючы Вам, паважаныя паплечнікі. Дзякуй і нізкі паклон за Вашу энергію, энтузіязм, ідэі, валанцёрскую працу і адданасць справе!

Будзем адзначаць дзень нараджэння беларускага таварыства штогод, але змяняючы фармат свята, так вырашыла Праўленне “Уздыма”. У мінулым годзе “Уздым” маштабна адсвяткаваў 25-гадовы юбілей у Доме Адзінства ў вялікай кампаніі гасцей і партнёраў. У гэтым годзе святкавалі ў рэстаране, у невялікім коле аднадумцаў весела правялі час. На будучы год ёсць планы выехаць на прыроду і сустрэць дзень народзінаў пры водблісках купальскага агню. У вас ёсць іншыя ідэі? Дзяліцеся, абмяркуем!

Інфармацыя падрыхтавана:
Жанна Раманоўская,
старшыня таварыства “Уздым”