Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

3 ліпеня 2019 года дэлегацыя Даўгаўпілскага беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г.Міёры (Віцебская вобласць).

Святочныя мерапрыемствы пачаліся з малітвы ў капліцы Аляксандра Неўскага, мітынгу і ўскладання кветак да помніка воінам і партызанам, мэмарыяла “Чорныя цюльпаны”. Далей яркая калона дэлегацый працоўных калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў Міёраў, школьнікаў з партрэтамі дзядоў-прадзедаў ва ўнісон усенароднай акцыі “Беларусь памятае”, жыхароў горада на чале з кіраўніцтвам самакіравання прайшла да памятнага знака ў гонар воінскіх частак, якія вызвалялі Міёры ад нацысцкай акупацыі. Пасля цырымоніі ўскладання кветак пачаўся святочны канцэрт.

Гонар яго адкрыць была прадастаўлена дэлегацыі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры і беларускай культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, якія з'яўляюцца партнёрамі аддзела культуры Міёрскага раённага выканаўчага камітэта. Жыхароў Міёрскага краю са святамі павіншавала дырэктар ЦБК і старшыня “Уздыма” Жанна Раманоўская. Канцэртную праграму песняй “Крыніцы”, прысвечанай малой радзіме, адкрыла салістка Настасся Лукашонак. Са сваімі вершамі выступілі паэты, члены беларускага таварыства “Уздым” Павел Плотнікаў, Лілія Воранава, Яўген Голубеў і Станіслаў Валодзька.
А далей гледачы ўбачылі музычна-тэатралізаванае прадстаўленне міярчан, якое ўсхвалявала і кранула да слёз.

 Пасля канцэрта дэлегацыя з Даўгаўпілса разам з сябрамі са славянскага таварыства “Узоры” г.Ліваны наведалі гістарычны, краязнаўчы, кнігадрукарскі і этнаграфічны музеі ў Міёрскай школе, з якімі іх пазнаёміў гісторык і краязнаўца Вітаўт Ермалёнак. Іх экспазіцыю папоўнілі газеты “Уздыма” і кніга “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”.
 На сустрэчы з начальнікам аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Міёрскага райвыканкама Аляксандрам Тронькіным абмеркавалі далейшыя напрамкі шматгадовага плённага супрацоўніцтва партнёраў.

Інфармацыя падрыхтавана:

Жанна Раманоўская,
старшыня беларускага таварыства “Уздым”