6 лютага 2019 года стартаваў конкурс эрудытаў «Ці ведаеш ты гісторыю Беларусі?», арганізатарамі якога выступілі Цэнтр беларускай культуры, Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым». Вынікам праекта стане ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў.

 

Палажэнне

аб правядзенні конкурсу эрудытаў

"Ці ведаеш ты гісторыю Беларусі?",

прысвечанага 100-годдзю нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь

Мэты конкурсу:

Спрыянне пашырэнню кругагляду, павышэнню цікавасці да гісторыі і культуры Беларусі, веданню латвійска-беларускіх сувязяў.

Тэма конкурсу:

100 гадоў станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Мэтавая аўдыторыя:

Беларуская дыяспара г.Даўгаўпілса.

 

Тэрміны конкурсу:

  1. 1. Аб'ява конкурсу "Ці ведаеш ты гісторыю Беларусі" - 6 лютага 2019 года,
  2. 2. Час падачы адказаў на конкурс - у Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1А) - да 1 чэрвеня 2019 года,
  3. 3. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу - да 3 ліпеня 2019 года.

Патрабаванні да конкурсных прац:

На конкурс прымаюцца аўтарскія адказы на пытанні, аформленыя ў пісьмовым выглядзе (рукапісны або друкаваны варыянт). Фармат працы - А4. Абавязкова неабходна ўказаць разборліва: імя і прозвішча ўдзельніка, кантактны тэлефон, асабісты подпіс.

 

Падвядзенне вынікаў:

Рашэннем журы будуць вызначаныя пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы за

I месца, II месца і III месца. Усе ўдзельнікі конкурсу эрудытаў будуць адзначаны лістамі. Узнагароджанне адбудзецца на мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Асаблівыя ўмовы:

Аўтар, падаючы заяўку на ўдзел у конкурсе, згаджаецца на выкарыстанне яго працы ў публікацыях, мас-медыя і г.д.. Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца. Арганізатары конкурсу і члены журы маюць права засноўваць спецыяльныя прызы для заахвочвання канкурсантаў.

 

Арганізатары конкурсу:

Цэнтр беларускай культуры, Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» у супрацоўніцтве з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.

 

Кантакты:

Каардынатар праекта – Жанна Раманоўская (тэл. +371 20374840, + 371 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

 

Пытанні конкурсу "Ці ведаеш ты гісторыю Беларусі?"

  1. 1. Што азначаюць колеры сцяга Рэспублікі Беларусь?
  2. 2. Якія культурныя расліны намаляваны на гербе Рэспублікі Беларусь?
  3. 3. Як мяняўся дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь?
  4. 4. Якія назвы беларускай дзяржаўнасці выкарыстоўваліся за яе стогадовую гісторыю?
  5. 5. Якія дзяржавы першымі прызналі суверэнітэт БССР?
  6. 6. Якія паэты Латвіі і Беларусі стаялі ля вытокаў незалежнасці сваіх дзяржаў, былі знаёмыя і сябравалі?
  7. 7. Што аб'ядноўвае скульптараў З.Азгура, А.Глебава, С.Селіханава, А.Бэмбеля і архітэктараў У.Караля, Г.Заборскага?
  8. 8. Якая роля Беларусі ў заснаванні Арганізацыі Аб'яднаных нацый?
  9. 9. Якія самастойныя маркі тэхнікі выпускае аўтамабільная прамысловасць Беларусі?
  10. 10. Якія музы ўпрыгожваюць фасад Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь?