Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

1 верасня 2018 года ў Даўгаўпілсе прайшоў традыцыйны штогадовы маладзёжны фестываль «Артишок», у якім прыняло ўдзел і Беларускае культурна-асветнае таварыства «Уздым».

У суботні дзень 1-га верасня ў Цэнтральным парку Даўгаўпілса панавала святочная атмасфера, і па-сапраўднаму выдатнае надвор'е спрыяла адпачынку і жаданню пазнаёміцца з магчымасцямі вольнага часу, якія прадастаўляюць розныя навучальныя цэнтры, секцыі, гурткі і грамадскія арганізацыі горада.

Беларускае культурна асветніцкае таварыства «Уздым» не засталося ў баку і знаёміла гараджан, перш за ўсё дзяцей, з беларускай нядзельнай школай "Вясёлка".

Дзеці з вялікай цікавасцю разам з педагогамі школы "Вясёлка" выраблялі аплікацыі з паперы - «выцінанкі», а таксама лялькі-абярэгі з нітак. Традыцыйным стаў выраб папяровага бусла. Дзеці малодшага ўзросту размалёўвалі малюнкі з нацыянальнымі беларускімі касцюмамі.

Прадстаўнікі старэйшага пакалення з цікавасцю знаёміліся з турыстычнымі прапановамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з дзейнасцю беларускага таварыства «Уздым».

Інфармацыя падрыхтавана:

Алена Радзівонава, член праўлення «Уздым»