Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе перадало беларускай нядзельнай школе “Вясёлка” падарункі ў гонар яе 25-годдзя. Дар зроблены ў рамках дзяржаўнай праграмы РБ “Беларусы ў свеце”.

Консул Мікалай Раманкевіч прывёз нядзельнай школе “Вясёлка” падарункі, якія будуць вельмі карысныя як вучням, так і педагогам у навучальна-пазнавальным працэсе. Гэта вялікая насценная магнітная дошка, другая магнітная дошка – перасовачная, на кольцах, а яшчэ 15 фірменных дзённікаў. Іх дызайн – з лагатыпамі школы і беларускага таварыства “Уздым”, распрацавала настаўніца “Вясёлкі” Алена Радзівонава.

На дошках, дарэчы, таксама імянных – з назвай школы і таварыства, можна пісаць спецыяльнымі маркерамі або выкарыстоўваць як стэнды для выстаў. А прыгожы дзённік атрымае кожны вучань “Вясёлкі”, калі скончыцца надзвычайная сітуацыі і аддаленае навучанне.

Дзякуй консульству за падарункі “Вясёлцы”!

Дзякуй Алене Радзівонавай за дапамогу і дызайн дзённікаў!

Інфармацыя падрыхтавана:
Жанна Раманоўская,
старшыня Праўлення таварыства “Уздым”