Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

20 верасня 2020 года вучні нядзельнай школы “Вясёлка” у чарговы раз наведалі XXXI Спартыўнае свята “Аб’яднаныя ў спорце”, якое арганізоўвае Латвійская алімпійская акадэмія. Таварыства “Уздым”, дзякуючы суфінансаванню Даўгаўпілскай гарадской думы, аплаціла выдаткі на арэнду аўтобуса і паездка юных спартсменаў у Рыгу здзейснілася.

У гэтым годзе па прычыне неспрыяльнай эпідэміалагічнай абстаноўкі спартакіяда праходзіла толькі ў індывідуальных эстафетах на вялікім стадыёне Латвійскай спартыўнай педагагічнай акадэміі. Было незвычайным, што ўсім удзельнікам мерылі тэмпературу і на працягу ўсяго часу дэзінфіціравалі рукі.

Традыцыйна мерапрыемства пачалося з уступнага слова алімпійскага чэмпіёна Івана Кляменцьева. Прагучаў гімн свята. Прывітальнае слова таксама выказалі былая і новая  старшыні Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова і Алена Лазарава. Потым валанцёры разам з дзецьмі правялі размінку, што вельмі падняло настрой удзельнікам.

Па ўмовах мерапрыемства неабходна было прайсці не меньш за 7
выпрабаванняў – за ўдзел у спаборніцтвах дзеці атрымалі падарунак.

З вялікай зацікаўленасцю і азартам вучні “Вясёлкі” удзельнічалі ў гульнях на на трапнасць; усім настолькі спадабаўся лабірынт у батуце, што нават праходзілі яго па некалькі разоў.

Паездка ў Рыгу ўзняла карпаратыўны дух юных выхаванцаў таварыства “Уздым”, спрыяла ў набыцці новых знаёмстваў. Прыемна было бачыць усмешкі на тварах дзяцей.

А шлях дадому быў часам, каб адпачыць і падзяліцца пазітыўнымі ўражаннямі ад паездкі.

Інфармацыя і фота падрыхтаваныя:

Алёна Радзівонава,

член Праўлення таварыства “Уздым”,

настаўніца нядзельнай школы “Вясёлка”,

кіраўніца дэлегацыі