Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

29 жніўня ў Рызе, у Доме нацыянальнх меншасцяў, адбыўся справаздачна-выбарчы сход Саюза беларусаў Латвіі (СБЛ), у якім прынялі ўдзел дэлегаты з розных гарадоў Латвіі, дзе працуюць беларускія таварыствы.   

На канферэнцыі прысутнічаў Першы сакратар Амбасады Беларусі ў Латвіі Юры Колесаў. 

З дакладам выступіла старшыня СБЛ Валянціна Піскунова, у якім зрабіла агляд працы Саюза за апошнія 2017-2019 гады. Было зроблена нямала добрых спраў: ва ўсіх суполках праходзілі штогадовыя Дні беларускай культуры; праводзіўся кункурс даследчых прац “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”; выходзіла газета беларусаў Латвіі “Прамень”; прымалі ўдзел ў спартыўных мерапрыемствах; удзельнічалі ў мерапрыемствах беларускіх суполак, наведваючыся адны да другіх у госці.

Рэвізор СБЛ Любоў Аляксандрава  адчыталася за фінансавую дзейнасць гэтай грамадскай арганізацыі.

Аб працы сваіх суполак распавялі старшыні і прадстаўнікі беларускіх таварыстваў, выказаўшы таксама свае пажаданні і прапановы на будучае: Алёна Лазарава (тав. “Прамень”, Рыга), Валерый Амбросаў, Людміла Сінякова і Станіслаў Валодзька (тав. “Уздым”, Даўгаўпілс), Людміла Стэц (тав. “Сузор’е”, Рэзэкне),  Тамара Шульц (тав. “Мара”, Ліепая), Анатолій Лісавец і Ігар Ермакоў (тав. “Крыніца”, Лудза), Наталля Бальшакова (тав. “Спадчына”, Венспілс), Лідзія Знотыня (тав. “Узоры” Ліваны) і члены рэдкалегіі газеты “Прамень” Іна Олесава і Алёна Міцкевіч.

Старшынёй Саюза беларусаў Латвіі абрана Алёна Лазарава, а Ганаровым старшынёй – Валянціна Піскунова. У новы склад праўлення СБЛ таксама ўвайшлі Наталля Бальшакова, Тамара Шульц, Валерый Амбросаў, Людміла Сінякова, Анатолій Лісавец, Алёна Міцкевіч, Іна Олесава, Іна Янсанэ, Лідія Знотыня.

Адкрыццю схода папярэднічаў канцэрт, дзе прагучалі беларускія народныя і аўтарскія песні ў выкананні рыжскіх беларускіх ансамбляў “Надзея” і “Вытокі”, салісткі Людмілы Сінкевіч.

Прэс-рэліз СБЛ

Прэс-фота