У Зілупскім краі, на Кургане дружбы, у нядзелю, 5 ліпеня, прайшло памятнае мерапрыемства, прысвечанае 61-й сустрэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху Беларусі, Расіі, Латвіі. Традыцыйна таварыства “Уздым” прыняло ў ім удзел.

Курган дружбы займае тры лясныя паляны, падзеленыя рэчкай і змрочным яловым лесам. Да бессмяротнага мемарыяла гераізму і мужнасці партызан пракладзены тры алеі: з Расіі – кляновая, з Беларусі – бярозавая, з Латвіі – ліпавая, а зямля для мемарыяла прывезена ў тутэйшыя месцы яшчэ ў другой палове мінулага стагоддзя з магіл партызан і воінаў Чырвонай арміі: з месцаў гібелі Аляксандра Матросава і Клаўдзіі Назаравай, Леаніда Голікава і Марыі Парываевай і многіх іншых герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Улічваючы эпідэмічныя абставіны, у гэтым годзе сустрэча прайшла ў асаблівых умовах – пры зачыненых дзяржаўных межах, без вялікага ліку гасцей, у першую чаргу ветэранаў. На сутыкненні межаў Расіі, Беларусі і Латвіі сабраліся прадстаўнікі кожнай з краін. Тут жа былі выстаўлены і партрэты ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ў гэтым годзе не змаглі прысутнічаць на Кургане асабіста.

Прадстаўнікі таварыства “Уздым” удзельнічалі ў традыцыйнай сустрэчы ў складзе вялікай дэлегацыі ад Даўгаўпілса, якую арганізавала Руская абшчына Латвіі пры падтрымцы Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Даўгаўпілсе. Мы ўсклалі кветкавы кошык да помніка партызана, героя Савецкага Саюза Судмаліса Іманта Янавіча (партызанскі псеўданім “Андэрсан”) і падзякавалі ўсіх пераможцаў за мірнае неба над галавой. 

Інфармацыя падрыхтавана:

Лілія Воранава, член Праўлення таварыства “Уздым”