Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Паважаныя даўгаўпілчане!

Шчыра і ад усяго сэрца хацеў бы павіншаваць вас з 745-годдзем Вашага роднага горада.

Даўгаўпілс ніколі не быў для беларусаў на сто адсоткаў замежным.

Вялікая і цікавая гісторыя горада стваралася сумесна з беларусамі, якія стагоддзямі мірна жылі на богам усхваленай зямлі Латгаліі. Пашыраліся і кантакты. Яны заўсёды былі добрыя і сардэчныя.

Добрым прыкладам таму служыць вялікая і актыўная дыяспара беларусаў, якая пражывае ў Даўгаўпілсе і працуе на карысць свайго роднага горада.

Са з’яўленнем незалежных дзяржаў адным з першых дыпламатычных прадстаўніцтваў у горадзе і рэгіёне стала Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе, калі мы адкрылі ўласны будынак, гэта адзначала, што мы тут назаўсёды.

Наша Пасольства і Генеральнае консульства працуюць на пашырэнне кантактаў паміж людзьмі, на развіццё гандлёва-эканамічных адносін і захаванне нашых традыцый і мовы.

Я з цеплынёй успамінаю чатыры гады маёй працы ў якасці Генеральнага консула ў Даўгаўпілсе. Я пазнаёміўся з цікавымі людзьмі, знаёмствам з якімі даражу да гэтага часу.

Упэўнены, што такі незвычайны фармат віншавання – гэта выключэнне. У наступным годзе мы знойдзем час, каб персанальна павіншаваць вас з гэтым святам.

Яшчэ раз хацеў бы павіншаваць жыхароў горада са святам, пажадаць ім здароўя і дабрабыту. Квітней і развівайся, горад Даўгаўпілс!

З павагай,

пасол Беларусі ў Латвіі Васілій Марковіч