Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Даўгаўпілскае беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” сардэчна віншуе любімы горад з 745-гадовым юбілеем! Наша маладзёжная група стварыла відэа-паштоўку з відамі гарадскіх месцаў, звязаных з гісторыяй беларусаў, на папулярную песню “Родны горад мой”, і размясціла яе на Фэйсбуку.

У шматнацыянальным Даўгаўпілсе беларусы жывуць не адно стагоддзе. Лёсавызначальная рака Даўгава-Заходняя Дзвіна гістарычна звязвае два народы, дзве дзяржавы.

Даўгава, крэпасць, пасаджаны беларусамі дубок у парку Свабоды (Слабодка), Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе, Цэнтр беларускай культуры, а яшчэ вуліцы Мінскас, Віцебскас і Гродняс – установы і аб'екты ў сучасным Даўгаўпілсе, звязаныя з культурай беларусаў і Беларуссю.

Пра міжваенны перыяд беларускага руху ў Даўгаўпілсе захоўваюць памяць дакументы і здымкі: жылы дом на вул.Варшавас, 16 (Даўгаўпілская дзяржаўная беларуская гімназія), гасцініца “Віла Ксенія” (даходны дом, дзе кватаравалі настаўнікі гімназіі), Тэхнічны ліцэй (Беларуская пачатковая школа) і многія іншыя месцы. А таму наш відэакліп будзе яшчэ дапаўняцца!

Музычным фонам для відэа-паштоўкі стала песня “Родны горад мой” (словы – У.Някляеў, музыка – В.Раінчык) у выкананні папулярнага ансамбля “Верасы”.

Над праектам працавалі: Марыта Кавалеўская (рэжысёр), Алёна Радзівонава (асістэнт, віншаванне), Людміла Сінякова (аўтар ідэі і тэксту), Яўген Грэйба (відэаздымка і мантаж).

 Глядзіце віншаванне “Уздыма” Даўгаўпілсу да 745-годдзя тут:

https://www.facebook.com/groups/603996993074561/permalink/1685053348302248 

Інфармацыя падрыхтавана:

Жанна Раманоўская, старшыня таварыства “Уздым”